18+

Профіт

Дата показа: c 03.03.2021 по 21.04.2021
Длительность: 160 мин.
Возрастное ограничение: 18+

Прэм'ераспектакля«Профіт» на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі

Спектакль па матывах «Даходнага месца»Аляксандра Астроўскага

Куды каціцца свет? Што не так з сучасным грамадствам?
Дзіўна, але гэтымі ж пытаннямі задаваўся Аляксандр Астроўскі яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя ад імя свайго персанажа Жадава ў п'есе “Даходнае месца”. Прайшло амаль паўтары стагоддзі, а пытанні застаюцца актуальнымі.

У кожнага чалавека свае жыццёвыя прынцыпы. Адзін выбірае грошы, фінансавы дабрабыт, багацце. Другі – багацце душэўнае, сумленнасць, адказнасць, гонар. У кожнага свая выгада ад такога жыццёвага выбару, свой профіт. Але хто выйграе?

А калі да гэтых каштоўнасцяў дадаць каханне? Ці маем мы права рабіць другога чалавека заложнікам свайго рашэння, альбо павінны ісці на кампраміс дзеля кахання?

Сучасны погляд на вечныя пытанні аб чалавечых каштоўнасцях у новай пастаноўцы Аляксандра Гарцуева ў РТБД.

Жанр:Трагікамедыя з жыцця дзяржслужачых у дзвюх частках
Прэм’ера:10 красавіка 2020
Працягласць:2 г. 40 хв. з антрактам

Рэспубліканскi тэатр беларускай драматургіі

Полное описание

Места проведения:

Даты показа:

03.03.2021
29.03.2021
03.04.2021
21.04.2021